Беларуская Служба

Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс ідзе на выбары замест Байдэна

22.07.2024 10:05
Учора Джо Байдэн абʼявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры з прэзідэнцкіх выбараў.
Камала Харыс і Джо БайдэнPAP/EPA/ALLISON JOYCE

Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс заявіла, што вылучае сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ад Дэмакратычнай партыі.

«Для мяне вялікі гонар атрымаць адабрэнне прэзідэнта, і я маю намер заслужыць ды выйграць гэтую намінацыю. Да дня выбараў засталося 107 дзён. І мы будзем змагацца. І разам мы пераможам», – заявіла яна.

Харыс дадала, што «сваім бескарыслівым і патрыятычным учынкам прэзідэнт Байдэн робіць тое, што ён рабіў на працягу свайго жыцця: ставіць амерыканскі народ і нашу краіну вышэй за ўсё».

The New York Times паведамляе, што дэмакратычныя донары ўжо мабілізаваліся вакол Камалы Харыс у якасці наступнай кандыдаткі ў прэзідэнты ад сваёй партыі.

Як паведамлялася, учора Джо Байдэн абʼявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры з прэзідэнцкіх выбараў.

вс